Home
кавалак чарнюшчага павука
Апошнія запісы 

Рэклама

Наладка
5-Ліс-2009 09:10 pm(бяз тэмы)
gnaphosa
Муж распавядаў. Падыходзяць да яго некалькі вольных людзей (хіпі? панкі? бамжы?)і звяртаюцца:
--Ну, разумееш, зараз гэтыя "гриппозные состояния". А у нас, такіх няшчасных, зусім ніякіх грошай няма. Ці не злітуешся над намі, ці не дасі трохі грошай на маскі?
9-Кст-2009 01:00 am - Рабуста мая
птушкі
72.59 КБ

Яна ў інтэрнэце любіць сядзець, нават больш, чым я, седзячы
ў мяне на каленях.
21-Ліп-2009 04:04 am(бяз тэмы)
gnaphosa
Знайшла сёння цікавага павука і захацела вызначыць. У выніку вікіпедыя больш дапамагла, чым праклятыя вызначальнікі. Адчуваю сябе няёмка: вось спецыяліст, дыплом абараніла.
Павук-жа -прыемна паглядзець! Вялізны, з гадзючым нейкім арнаменам на брушцы, пушыстымі даўгімі лапамі. Яшчэ ён будуе цудоўныя павуціністыя лабірынты ў сухіх светлых лясах. Дарэчы, так і называецца--Агелена лабірынтавая.
19-Ліп-2009 02:13 am(бяз тэмы)
птушкі
Столькі часу... Паспела ўжо стварыць сям'ю і, больш таго, завесці кошку. Вырасціць ейных дзяцей. Яны прыгожыя. Апошняга з іх бачыць даводзіцца апошнія дні. Ах, усеагульны любімец наш, расці вялікім і шчаслівым!306.12 КБ
22-Жнв-2008 03:08 am(бяз тэмы)
птушкі
Дарогі пазарасталі травой. Лета. Нікуды цяпер не дайсці. Гніюць яблыкі, белыя, быццам бок далёкай планеты. Дом стаіць з абваленым дахам. Там больш не жывуць. Іржавее шкілет металічнага ложка. Так ціха, што можна пачуць, як угрызаецца ў мёртвую драўніну зруба шашаль. Паўзе да моманту, калі вылеціць у свет шукаць свайго месца.
Лес выцясняе хворыя яблыні. Шчыльны мох абляпіў пустыя аконныя рамы. Драпежныя бярозкі ўжо прараслі скрозь падлогу. Не, гэта не месца маёй мары. Але на такое я натыкаюся, куды б не ішла. Людзі ратуюцца ад лесу, што наступае. Нішчаць яго завостраным жалезам, пакідаюць дамы, селяцца шчыльней. Асцярожна вырошчваюць хатнія дрэвы з добрым норавам. Вось і я хутка зноў апынуся ў горадзе.
18-Жнв-2008 09:54 pm(бяз тэмы)
птушкі
Ніколі сябе бландзінкай не лічыла, ды ўчора мяне брат на матацыкле вучыў ездзіць...
13-Жнв-2008 02:20 am(бяз тэмы)
drugs
Персеіды застаюцца недзе ззаду. А ну іх! Не ва ўсіх жа хапае жаданняў. Сябры, раскіданыя летам па самых розных гарадах, пакінулі мне на памяць толькі нейкія горкія таблеткі, як заўжды забыўшыся, што тыя на мяне ўжо ніяк не ўплываюць.
Што мне гэта адзінота. Ніколі не баялася яе. Бо тут з ранку да самага зыходу можна жыць у лясах, ледзь-ледзь не наступаць на калейдаскопы гадзюк ды падбіраць з шашы мёртвых казадояў з выцякшымі вачамі.
І што людзі знаходзяць у падарожжах?
Адным словам:
"слишком рано утеряна вся глубина несчастья" (с)
9-Жнв-2008 12:47 pm(бяз тэмы)
Дом, які ў дзяцінстве наводзіў на мяне столькі страху, сёння разбіралі. Гадоў восем, а можа й больш прастаяў ён з забітымі вокнамі. Колькі паўз яго ні праходзіла, заўжды здавалася, што скрозь шчыліны дошак нешта на мяне пазірае. А цяпер дом растае на вачах, вывозіцца па частках. Цікава, дзе цяпер будуць жыць здані?
27-Ліп-2008 07:53 pm(бяз тэмы)
птушкі
У мяне з'явіўся ўласны інтэрнэт! На цэлы месяц!
Вось як: у цэнтры цывілізацыі--Мінску--зрабіць мне яго праблематычна, а тут, дома, дзе, можа, самае глухое і бязлюднае месца Беларусі, я магу сапраўды быць у цэнтры падзей.
Але ні там ні тут няма аб чым пісаць.
4-Ліп-2008 12:24 am(бяз тэмы)
птушкі
Столькі адбыося за гэтыя некалькі дзён. І нічога не адбылося... Восень зусім ужо побач. Тут, дзе няма ніякіх лішніх людзей, дзе зусім няма людзей, можна сказаць, гэта адчувальна як нідзе. Ніякі алкаголь не ўратуе ад гэтага паху восені.
Няма на што жаліцца--этанолу хапае, тыя, хто трэба, побач. Але цвіце ва ўсю верас, даспяваюць брусніцы. Яшчэ колькі няшчасных дзён, пасля іх некалькі невыразных гадзін на машыне--і я зноў у Мінску.
7-Крс-2008 03:15 pm(бяз тэмы)
gnaphosa
Увесь горад пахне дажджавымі чарвямі. Але гэта не самае страшнае.
15-Сак-2008 10:24 am(бяз тэмы)
drugs
І сама не думал, што так доўга буду пад уражаннем ад канцэрту Diary of Dreams. Пераслухоўваю іх цяпер, і ўсё неяк па-новаму. Што ж, я не так часта хаджу на канцэрты, можа, так заўсёды бывае.
25-Лют-2008 12:47 pm(бяз тэмы)
птушкі
Я любіла гэту дваццацігадовую сажалку. Сутнасць яе—чорная лясная вада—была непранікальная для погляду, і ўсё непасрэднае акружэнне знаходзіла ў ёй свой адбітак. Нервовыя кавалкі хмараў, вырваныя аднекуль ветрам, трымалі свой шлях пад небам, абкладзеным шэрай ватай. Дрэвы з абмытай бліскучай лістотай жылі сваім павольным жыццём, не зважаючы на мітуслівых непастаянных жывёл. У цёмным люстэрку адбівалася ўся я, як стаяла, прыхінуўшыся да зеленаватага камля асіны. Адбіваліся розныя дробныя насякомыя. Адбіваліся сырыя пахі лесу, гнілой драўніны, зацененых малакроўных траў. Цэлы перавернуты Сусвет. І так вось, адлюстроўваючы ўсё, што магла бачыць, яна хавала сваю душу. Падыходзячы, кожны імкнуўся разглядзець сябе, а пра сажалку забываўся зусім. Каму патрэбна было яе дно, пакрытае непрывабным карычневым дэтрытам, з чарвякамі і бязвокімі лічынкамі, што няспынна жэрлі адзін аднаго і сам дэтрыт. Дно без адзінай рыбіны.
Я ведала сажалку з дзяцінства. Народжана яна была тэхнікай, што валіла непадалёк лес. Тая часта пакідае пасля сябе не толькі лысіны, але і незажываючыя гнойныя язвы. Глыбінёй нямногім больш за метр, сажалка здавалася бяздоннай. І уяўляць гэта было заўсёды надзвычай прыемна. Стаяць на самым беражку, адчуваць, як пад нагамі пасоўваецца дзірван і млець ад страху.
Я стаю на беражку. Мае ногі павольна спаўзаюць да вады. Мне страшна. У кожнай частцы свету безліч падобных лясоў. У кожным лесе безліч падобных сажалак… Гэта не тая сажалка.
Я думаю толькі пра неглыбокую ямку ў зямлі, запоўненую дажджавой вільгаццю. Пра сябе мне даўно не стала чаго думаць.
29-Стд-2008 12:30 pm(бяз тэмы)
drugs
Хоць і чакала, а ўсё адно дзіўна неяк: пачалася педпрактыка. Прыходзіцца змяняць рэжым дня, знешні выгляд, звычкі... Нас жа не толькі на настаўнікаў вучацць, вось і не трэба ўсіх і кожнага да дзяцей дапускаць! У выпадку са мной, адчуваю, нічога добрага з гэтага не атрымаецца.
21-Снж-2007 02:40 pm(бяз тэмы)
drugs
Ну што гэта такое? Ужо ў дваццаць прыходзіць поўнае расчараванне ад жыцця.
13-Снж-2007 01:55 pm(бяз тэмы)
drugs
Прыйшоў такі час, калі толькі выйдзеш на балкон паглядзець на ўсялякія там машыны, як у руках адразу нешта з’яўляецца. Тут табе і раздрукоўкі нікім не пісаных вершаў, цыгарэты без фільтру. Яшчэ і рыбы--хоць адна, дык абавязкова.
Тыя паперы, аднак, раставалі на вачах, і цыгарэты дарэшты не дакурваліся. Адно рыбы паводзілі сябе па-іншаму: праціскваліся ў кватэру, удосталь наядаліся тараканамі і толькі тады спешна адбывалі.
З гэтай нагоды я схадзіла ў бальніцу. Тэрапеўт мяне нядоўга слухаў, сказаў, што калі я прынясу яму такую рыбіну, то вызначыць маю хваробу. А так--проста марнаванне часу: аналізы, аналізы ды бясконцыя аналізы.
Нарэшце мяне накіравалі да псіхіятра. Барадаты і змрочны, ён расказваў мне выпадкі са свайго дзяцінства і вывучаў, як я на іх рэагую, некалькі разоў заглядаў ў вушы, паказваў “трэці—лішні” карцінкі.
“ У вас у галаве рыба,і вам гэту істоту трэба берагчы,”—паведаміў доктар—“Рыбіны нашмат больш далікатныя, чым мазгі. Да таго ж яна такая вырасла! Не абдзелена ні розумам, ні прыгажосцю. Стала зусім дарослая, цяпер сяброў у сваім асяродку шукае.”
Я заплюшчыла вочы і змагла ледзь-ледзь разглядзець, як жывёла прапускае праз жабры маю цэрэбральную вадкасць.
Эх, рыба мая рыба, як нам жыць далей? Ты дамок свой пустацелы не пакінеш ніколі, мяне з гэтай галавы таксама проста не выціснеш. А інтарэсы нашы ні ў чым не супадаюць… Добра ўжо, я фортку зачыняць не буду. Прымай сваіх гасцей, і весяліцеся хоць да раніцы.
gnaphosa
Аднагрупнікі зразумелі, што час ад часу я патрабую адносін да сябе, як да "овоща":

Ах, сюды сядай. "Ира, убери свою куртку!" Вось, пішы гэта. Глядзі, адсюль трэба...

Я іх клопаты аўтаматычна прымаю і магу далей дэградаваць спакойна.

Рэклама

Наладка
This page was loaded Снж 10 2009, 3:05 pm GMT.