?

Log in

No account? Create an account
Оригинал взят у khadanovich в Geniush loci: прэзэнтацыя кнігі
634.21 КБ

15 чэрвеня
у кнігарні "ЛогвінаЎ"
адбудзецца прэзэнтацыі кнігі
GENIUSH LOCI
(зборнік пераможцаў конкурсу маладых літаратараў,
прысьвечанага 100-годзьдзю Ларысы Геніюш)

У імпрэзе возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч,
Юля Аляксеенка,
Ася Волкава,
Кірыл Дубоўскі,
Алесь Емяльянаў,
Павел Капанскі,
Юля Качан,
Аліна Радачынская,
Кацярына Макарэвіч,
Сяргей Календа,
Марыя Паўлоўская,
Антон Рудак,
Тацьцяна Цуканава.

Вядзе Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 19.00.
Адрас: пр. Незалежнасьці, 37А.
Уваход вольны.

mulibrey

Бясконцая гісторыя.
Ну, на колькі хопіць трывання.
Пачатак.


Read more...Collapse )

Ага

Даўнавата нас з ёй тут не бывала. Вядома ж, канечне ж, па кантакціках ашываемся.
263.45 КБ

Жах чупакабры!

Нарэшце я гэтага дачакалася! Калі на Украіне з'явілася гэтая таямнічая істота, сэрца маё калацілася ад хвалявання. Я ведала, што рана ці позна яна завітае да нас, як прыпаўзлі адтуль багамолы.
Сёння мне патэлефанавалі і ўрачыста паведамілі: чупакабра на Беларусі!
І, відаць, невыпадкова, што адзначылася яна ўпершыню ў маім раёне, побач з маёй вёскай.
Уночы чупакабра завітвае ў двары вяскоўцаў і нішчыць коз у хлявах. З атрыманай інфармацыі вынікае, што мяса яна не жарэ, а п'е выключна кроў.
Сведка (о, як я яму зайздрошчу!) апісвае яе наступным чынам: рудога колеру, па вышыні аж яму да грудзей. На месцы злачынства была заўважана з дзіцяняткам. Чупакабра штурхнула гаспадара коз, на гэты момант ужо нежывых, а калі той кінуўся за стрэльбай, то знікла. Варта адзначыць, што жывёліна мае высокі інтэлект, здольная адчыняць розныя зашчапкі ў хлявах, а калі ёсць патрэба--нават прагрызаць дошкі! Дзеянні адбываюцца на самым поўдні нашай краіны, да Украінскай мяжы--пару дзесяткаў кіламетраў.

370.66 КБ
Але цярпенне не бясконцае.
Растлумачце мне, хто здольны, навошта ў звыклую такую хатнюю для многіх мову нашу беларускую ўводзіць словы-уроды, пачварныя наватворы, асабліва ў тэмах, якімі філолагі не надта і валодаюць. Прызнаюся, я вучыла ў школе ўсе прадметы на звычайнай такой калгаснай (?) роднай мове, якую чамусьці многія так не любяць. І не адчувала яе штучнасці ніводнага разу. Дзякуючы скалькаваным латцінскім тэрмінам, я нават магу крыху чытаць па-ангельску навуковыя артыкулы, не ведаючы апошняй зусім.
А тут... О! Нуклійныя кіслі зрабілі мой сённяшні дзень.
https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Нуклійныя_кісьлі
Можа, таксама ўключыцца ў працэс. Што мы там сёння прыдумалі? Скаляпэндры (але гэта няхай), кляшуны-клешакі (ракападобныя), летуны (ну, вы і самі здагадаліся)
Чаму кісларод завецца ў іх "тлен"? З-за таго, што акісляе, гноіць труп, ператвараючы яго ў вышэйназванае слова? Мне дрэнна... Ну што можна мець супраць нейкай малекулы? Паважаны аўтар-гераіншчык, а ці не надыйшоў час злазіць з іглы?

Пейзаж

Традыцыйны, восеньскі.
403.17 КБ

У сасновым бары

Вядома, канечне, што посціць скетчыкі--дурная ідэя. Несумненна.
Але вы, мае франды, яшчэ і не такое тут бачылі.
465.04 КБ

Лістапад

Цяпер я нават болей не настаўніца, а наогул ніхто. І не ўпэўнена, што гэты статус калі-небудзь зменіцца, ха-ха.

585.74 КБ

Спецыяльна для цябе, малпа. Ну да, вось такая вось яркая бабская карцінка. Хочаш трэш--ну ты знаеш, дзе яго знайсці.

Херовае лета

Такое херовае...

Дэжавю!

Не прайшло і дзесяцігодззя, што называецца. Яшчэ некалі ва ўніверы я накрэмзала гэты комікс (правільней, мусіць, графічную навэлу) таму ён такі тупы і незразумелы. Але, як вядома, любыя праекты лепш даводзіць да канца. Хоць бы дзеля таго, каб выпрацоўваць у сябе стараннасць і ўпартасць.
Калісьці тады вельмі даўно я ўяўляла, як выкладу гэта ў інтэрнэты і як буду радавацца. Ды цяпер ніфіга не радасна. Адно прыемна--як камень з душы.

(І няхай вас не засмучае незразумеласць полу чорнавалосага героя. Ён жа смоўж, катушка рагавая, а тыя, як вядома, гермафрадыты. І я буду вельмі здзіўлена, калі нехта акрамя пасвечаных зразумее, пра што гісторыя.)




Яшчэ трыццаць карцінакCollapse )

Аздараўленчы лагер

Ні для каго цяпер не скарэт, што тыя, хто сядзеў раней, цішэйшы за ваду, цяпер гучна абураюцца. Настаўніцы выказваюць крамольныя думкі направа і налева, але атмасфера пасля гэтага ўсё адно робіцца напружанай, усе па звычцы падазорна косяцца адна на адну. Размоваў на іншыя тэмы цяпер амаль не пачуеш. 
Летні лагер адзін чаго цяпер варты! Яго як бы прынята называць аздараўленчым, што не адпавядае рэчаіснасці і на тры адсоткі. Сэнс заключаецца ў тым, каб выбіць у бацькоў грошы на харчаванне іх дзіцяці ў школе на гэты час. І калі для перша- і другакласнікаў гэта яшчэ мае нейкі сэнс, калі нехта яшчэ спрабуе іх забаўляць, то васьмікласнікі цудоўна могуць рэзацца ў кантру і дома. Адным словам, у класных заўжды былі цяжкасці прымусіць падлеткаў хадзіць сюды. А зараз, калі кошт пуцёвак  значна паднялі, ніякія бацькі не збіраюцца кідаць проста так грошы на вецер. Сапраўды, лепш дзеткам нешта смачнае купіць. У апошні раз.
Але план ёсць план, сказала дырэктар. Ніхто яго адмяняць не збіраецца. Хутчэй за ўсё абавяжуць дзяліць суму грошай на ўсіх дзяцей у класе, а яшчэ больш верагодна--закладваць  класным кіраўнікам уласныя грошы. Ну так, падумаеш, пару соцен тысяч.  Усё адно  цяпер яны нічога не вартыя, гэтыя  каляровыя паперкі.
Мне, па праўдзе, вельмі шкада гэтых жанчын, у якіх адбіраюць сумленна заробленае (спадзяюся, што ўсё-ткі не дойдзе да гэтага). Толькі карціць увесь час задаць пытанне:--"Дзе ж вы, такія няшчасныя, паўгады таму былі?" Ну сапраўды, хіба не лічыцца прыкметай адэкватнага светаўспрыяцця здольнасць прадбачыць і прадухіляць непажаданыя наступствы? Навошта чакаць да таго апошняга моманту, калі ўсё кепскае сапраўды  ўжо адбудзецца? Абавязкова трэба лагер, каб усе галавою аздаравіліся? 

Жыццёвыя акалічнасці

Думаю, таксама прыйшоў час пісаць пра свае праблемы.
Ну дык вось,

І я не ведаю, як мне пасля ўсяго гэтага жыць далей.
Дарэчы, ніхто не падкажа, як ураган па-нармальнаму будзе? Ну, у сэнсе на беларускай. І менавіта ўраган, а не якія небудзь віхуры і завірухі. А то неяк я надта туплю. Ды што яшчэ застаецца... Усё, хопіць. Бо атрымаецца яшчэ чаго добрага эмо-пост.



Ну так, старання прыкласці я магла б і больш.

Для эксперыменту

Толькі сёння разглядзела, што можна рабіць так. Ну і захацелася зрабіць, вядома, па прыколу.


remains of winter
by ~robusta on deviantART

Фігня нейкая

А праўда, што ў нас у краіне толькі аднаму чалавеку можна называцца прэзідэнтам?
Бо ў чортавай школе зладзілі ідыёцкую ралявую гульню--"выбары". Атрымалася на вышэйшым узроўні: десяты "А" цэлы ўрок абураўся фальсіфікацыі і неправільна падлічаным галасам.
Але ўчора на бацькоўскім сходзе нехта паспрабаваў уратаваць незадачлівую адміністрацыю, падказаўшы, што слова "прэзідэнт" можна выкарыстоўваць у адным-адзіным выпадку.
Блін, няўжо сапраўды ёсць падобны закон?

Latest Month

June 2013
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow